Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2024, 12:15

Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб чарговай амністыі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў 23 мая 2024 года. Дакумент у Авальнай зале прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. "Законапраект распрацаваны па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзеным 11 студзеня 2024 года на нарадзе па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, - расказаў намеснік міністра. - Адрозненне гэтага законапраекта ад папярэдніх у тым, што вызваленыя па амністыі будуць максімальна ўключаны ў эканоміку краіны. Так, да асуджаных у выглядзе грамадскіх работ, папраўчых работ і іншых мер крымінальнай адказнасці амністыя будзе прымяняцца, толькі калі такія асобы на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі на працягу не менш як трох месяцаў будуць працаваць альбо вучыцца або займаюцца іншай дзейнасцю, у адпаведнасці з якой будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы. Таксама ў законапраекце замацавана ўстанаўленне розных прававых наступстваў прымянення амністыі да асоб, асуджаных да пакаранняў у выглядзе абмежавання і пазбаўлення волі".
Згодна з папярэднімі данымі, пры рэалізацыі законапраекта амністыя будзе прыменена да 7850 асуджаных. Прапануецца вызваліць ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкуламі 1 і 3 законапраекта 2090 асоб, ад пакарання ўмоўна на неадбытую частку пакарання - 800 асоб, ад пакарання ў выглядзе арышту - 40 асоб, замяніць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі больш мяккім пакараннем у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 260 асобам, скараціць тэрмін пакарання на 1 год 4550 асобам. Асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з'яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды (урону), нанесенай учыненым злачынствам, станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбывання пакарання.
Законапраект у параўнанні з папярэднімі амністыямі змяшчае наступныя навелы. У прыватнасці, прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год шматдзетным жанчынам, асуджаным за ўчыненне забойства або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што прывяло да смерці без абцяжваючых адказнасць прыкмет (ч.1 арт.139 і ч.3 арт.147 КК), жанчынам і адзінокім мужчынам, маючым непаўналетніх дзяцей, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Прапануецца прымяніць амністыю ў адносінах да асоб, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя ч.1 арт.349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі), ч.1 і ч.2 арт.350 (знішчэнне, блакіраванне або мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі) КК, а таксама якім назначаны пакаранні ў выглядзе грамадскіх і папраўчых работ. Для асуджаных да пакаранняў у выглядзе грамадскіх работ, папраўчых работ, іншых мер крымінальнай адказнасці амністыя будзе прымяняцца толькі да асоб, якія на працягу не менш як трох месяцаў, што папярэднічалі ёй, працуюць, вучацца або займаюцца іншай дзейнасцю, пры ажыццяўленні якой асоба лічыцца занятай у адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці насельніцтва.
Прапануецца таксама распаўсюдзіць дзеянне арт.1, 3-8 законапраекта на асоб, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя ч.1 арт.171 (арганізацыя і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняцця прастытуцыяй), ч.2 арт.171-1 (уключэнне ў заняцце прастытуцыяй або прымушэнне да прадаўжэння заняцця прастытуцыяй) КК, а таксама на асоб, якія ўчынілі злачынства, прадугледжанае ч.1 арт.455 (злоўжыванне ўладай, бяздзейнасць улады альбо перавышэнне ўлады) КК, за выключэннем асоб, якія ўчынілі злачынства з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці. Замяніць назначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі больш мяккім пакараннем у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асобам, названым у арт.5 і арт.7 законапраекта. Асуджаных за ўчыненне злачынстваў, што адносяцца да катэгорый, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі і менш цяжкіх, да абмежавання волі, будуць вызваляць умоўна на неадбытую частку пакарання, а асуджаным за такія злачынствы да пазбаўлення волі заменяць неадбытую частку пакарання больш мяккім пакараннем у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Як і пры мінулай амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства прадугледжваецца змяншэнне тэрміну пакарання на 1 год асобам, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, ва ўзросце да 18 гадоў; асобам, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы; непрымяненне амністыі да асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці. Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў адносінах да кожнай асобы індывідуальна.
Законапраектам вызначаецца парадак выканання амністыі, у тым ліку пералік органаў, на якія ўскладаецца яе выкананне, меры па забеспячэнні яе выканання, аказанне амнісціруемым дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні, вырабе, замене дакументаў, якія засведчваюць асобу, перадача непаўналетніх пад кантроль бацькоў, органаў апекі і папячыцельства, у неабходных выпадках размяшчэнне іх у дзіцячыя дамы, вёскі і гарадкі, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, размяшчэнне ў выпадку неабходнасці інвалідаў І і ІІ групы і асоб пенсійнага ўзросту ў спецыяльныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, аказанне асобам, вызваленым з папраўчых устаноў, арыштных дамоў, следчых ізалятараў па захворванні, неабходнай медыцынскай дапамогі, дыспансерны нагляд за імі па месцы жыхарства.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі