ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 11:24

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

27 мая Прэзідэнтам Беларусі ў адпаведнасці з ч.1 арт.99 і арт.138 Канстытуцыі Беларусі ў Палату прадстаўнікоў унесены праект закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". На аснове арт.170 Рэгламенту Палаты прадстаўнікоў для падрыхтоўкі праекта закона створана спецыяльная камісія.

Спецыяльнай камісіяй законапраект накіроўваўся ў пастаянныя камісіі і на заканчэнне ў галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Заўвагі тэхнічнага характару, якія паступілі, улічаны ў тэксце праекта дакумента.

Канчаткова падрыхтаваны да разгляду ў першым чытанні законапраект быў накіраваны Прэзідэнту. Заўваг не паступіла.

"Законапраект 25 чэрвеня быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні і адобраны Саветам Рэспублікі, - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. - У міжсесіённы перыяд дэпутаты правялі абмеркаванне канстытуцыйнага праекта ў выбарчых акругах, з працоўнымі калектывамі, выканкамамі, мясцовымі Саветамі дэпутатаў. Вынікі гэтай работы пацвердзілі, што праект падтрымліваецца беларускім грамадствам і адпавядае яго запатрабаванням".

Дакумент у Авальнай зале прадставіў старшыня спецыяльнай камісіі па падрыхтоўцы законапраекта Валянцін Семяняка. "Абмеркаванне з выбаршчыкамі праекта закона паказала, што абсалютная большасць беларускіх грамадзян падтрымліваюць гэтыя змяненні", - адзначыў ён.

"Адзіны дзень галасавання - гэта прававая практыка, якая працуе ў выбарчым заканадаўстве многіх дзяржаў і мае шэраг плюсоў. Выбары - затратны працэс з фінансавага боку, а адзіны дзень галасавання дасць магчымасць эканоміць бюджэтныя сродкі. З арганізацыйнага пункту гледжання ўвядзенне адзінага дня галасавання дасць магчымасць упарадкаваць палітычныя працэсы ў краіне, кансалідаваць усе палітычныя сілы для ўдзелу ў электаральнай кампаніі, - падкрэсліла член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Марыя Лянчэўская. - Партыі, грамадскія аб'яднанні і рухі змогуць комплексна вылучаць свае праграмныя патрабаванні і рэалізоўваць іх на ўсіх узроўнях прадстаўнічай улады. Адзіны дзень галасавання дасць магчымасць сінхранізаваць вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, кандыдатаў у дэпутаты, а таксама накіраванне наглядальнікаў. Такі крок зробіць выбарчы працэс больш рацыянальным, надасць стабільнасць нашай палітычнай сістэме".

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Ігар Волкаў дадаў, што гэты законапраект своечасовы. "Прыняцце гэтага закона будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання, асноўным звяном якіх з'яўляюцца Саветы дэпутатаў. Паколькі менавіта тут на месцах штодзённа праходзяць пастаянную праверку грамадствам вызначаныя дзяржавай мэты і задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэтыя пытанні вельмі дэталёва абмяркоўваліся ў выбарчых акругах і знайшлі поўную падтрымку грамадства. Разгляд названага законапраекта вельмі актуальны", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі