
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект закона ўнесены Саветам Міністраў і прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 18 красавіка 2023 года. Ён накіраваны на забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў галіне масавай інфармацыі.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні ў тэкст праекта закона ўнесены праўкі ўдакладняльнага і тэхнічнага характару. У прыватнасці, устаранёны супярэчнасці паміж асобнымі нормамі закона "Аб сродках масавай інфармацыі" і ўказа Прэзідэнта ад 22 сакавіка 2022 года нумар 116 "Аб агрэгатарах навін у галабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт".
Згодна з рэгламентам Палаты прадстаўнікоў законапраект накіроўваўся на разгляд у пастаянныя камісіі і галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, а таксама ў Савет Рэспублікі. Дапрацаваны законапраект узгоднены з Саветам Міністраў, на яго атрымана станоўчае заключэнне Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.-0-