Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дэпутаты прапануюць павысіць статус службы занятасці і пашырыць яе кантрольныя функцыі

Грамадства 06.12.2018 | 17:55
Тамара Красоўская. Фота з архіва
Тамара Красоўская. Фота з архіва

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты выступаюць за стварэнне самастойнай структуры службы занятасці і ўзмацненне яе кантрольных функцый. Прапановы парламентарыяў падтрымалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская.

Парламентарыі прапануюць павысіць статус службы занятасці, зрабіць яе самастойнай структурай. Дзякуючы гэтаму яна зможа больш эфектыўна выконваць задачы, ускладзеныя на яе законам аб занятасці, дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады, дэкрэтам нумар 1, расказала Тамара Красоўская. Акрамя таго, на думку дэпутатаў, службе неабходна вярнуць шэраг кантрольных паўнамоцтваў. Напрыклад, раней яе прадстаўнікі выязджалі на прадпрыемствы, правяралі, ці запоўнена ўся штатная колькасць, ці правільна пададзены даныя аб наяўнасці рабочых месцаў.

Дэпутаты, будучы ў складзе раённых камісій па садзейнічанні занятасці, вывучаюць сітуацыю ў рэгіёнах, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, прадстаўнікамі цэнтраў занятасці і на гэтай падставе ўносяць прапановы аб паляпшэнні заканадаўства. Так, яны выступаюць за тое, каб перагледзець у бок пашырэння пералік катэгорый грамадзян, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці. Важнейшай задачай у парламенце называюць уключэнне беспрацоўных у малы і сярэдні бізнес. Асабліва гэта актуальна для аддаленых населеных пунктаў, дзе няма вялікіх вытворчасцей.

Старшыня камісіі дадала, што асаблівую ўвагу плануецца ўдзяляць працаўладкаванню людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Беларусі рэалізуюць Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў і рыхтуюць папраўкі ў законы па пытаннях іх сацыяльнай абароны. Сярод новаўвядзенняў - кватаванне рабочых месцаў. Чакаецца, што прадпрыемствы, дзе іх будуць ствараць, змогуць скарыстацца пэўнымі льготамі. У цэлым законапраект, паступленне якога чакаюць у Палаце прадстаўнікоў, будзе накіраваны на забеспячэнне роўнасці і паўнапраўнага ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.