
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні Канстытуцыі нацэлены на ўстойлівае, стабільнае развіццё і працвітанне Беларусі, заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіла.
"Усенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі прадаўжаецца. У ім абагульнены, гарманізаваны ўсе патрэбы і чаканні людзей, - сказаў Віктар Свіла. - У рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу былі два пункты, якія датычыліся непасрэдна канстытуцыйнага працэсу: стварэнне Канстытуцыйнай камісіі і наданне УНС канстытуцыйнага статусу. Цяпер, калі мы атрымалі падагульняючы прадукт работы Канстытуцыйнай камісіі, мы бачым, што ўсе гэтыя задачы выкананы".
Дэпутат адзначыў, што вялікая група змяненняў датычыцца ідэалагічнага канцэпта краіны і Канстытуцыі. "У арт. 4 з'яўляецца новая фармулёўка, што дэмакратыя Беларусі ажыццяўляецца на аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы, а таксама разнастайнасці палітычных інстытутаў і меркаванняў. Гэта вельмі важна, што мы канстатуем гэты момант, абапіраемся на ідэалогію беларускай дзяржавы", - падкрэсліў ён.
Віктар Свіла ўпэўнены: грамадзянскі абавязак кожнага беларуса прыняць удзел у рэферэндуме. "Калі мы, грамадзяне Беларусі, лічым сябе такімі і адказнымі, то мы зразумела павінны прыйсці 27 лютага на выбарчыя ўчасткі і выказаць сваё меркаванне. Усе змяненні Канстытуцыі маюць адну мэту - стварыць умовы для далейшага ўстойлівага, стабільнага развіцця, забеспячэння працвітання нашай краіны. І інакш быць не можа", - дадаў ён.-0-