Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2022, 19:39

Дэпутат: зацікаўленасць усіх слаёў насельніцтва ў прыняцці абноўленай Канстытуцыі вялікая

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацікаўленасць усіх слаёў насельніцтва ў прыняцці абноўленай Канстытуцыі вельмі вялікая, заявіла карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Наталля Тарасенка.

"З майго пункту гледжання, прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі - гэта гістарычны факт. Мы маем магчымасць ствараць абноўлены Асноўны закон нашай краіны. Кожны з нас, незалежна ад таго, якую пасаду займае, да якой канфесіі прыналежыць, якога ён узросту, прыўнёс у новую Канстытуцыю сваё бачанне будучага жыцця. Тым больш што кожны з нас думае аб тым, як з гэтым Асноўным законам будуць жыць яго дзеці і ўнукі", - расказала Наталля Тарасенка.

Паводле яе слоў, людзі не абыякавыя да лёсу сваёй краіны. "Мы вельмі шмат сустракаліся з калектывамі і цяпер прадаўжаем гэту работу. Мне здаецца, зацікаўленасць усіх слаёў насельніцтва ў прыняцці гэтага закона вельмі вялікая. Усе абмяркоўваюць, уважліва чытаюць, вельмі шмат прапаноў паступала з месцаў. Інакш кажучы, нікога абыякавым гэта вялікая работа проста не пакінула, - адзначыла дэпутат. - І я думаю, што беларускі народ прыйдзе на ўчасткі для галасавання для таго, каб абазначыць сваю пазіцыю, таму што менавіта тут вызначаецца дачыненне кожнага. Інакш кажучы, я - не проста чалавек, які жыве на гэтай тэрыторыі, я - яшчэ чалавек, які робіць гэта жыццё. Таму думаю, што гэта будзе вельмі цікавая і актыўная фаза ў развіцці нашай дзяржавы, нейкі новы штуршок, новае разуменне таго жыцця, якое мы будуем для ўсіх нас, незалежна ад таго, якія погляды на гэта жыццё ў нас ёсць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі