Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - гіганцкі спажывецкі рынак і міжнародныя кантакты, заявіў карэспандэнту БЕЛТА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак.
"Уступленне ў ШАС - падзея гістарычнай важнасці для Беларусі. Каб ацаніць перспектывы членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дастаткова паглядзець, колькі месца на карце свету займаюць краіны-ўдзельніцы. Удумайцеся: у ШАС сёння ўваходзіць 10 краін з агульнай колькасцю насельніцтва амаль 3,5 млрд чалавек - гэта фактычна палавіна насельніцтва планеты. Тэрытарыяльна - 65 працэнтаў Еўразіі. На долю краін ШАС прыпадае чвэрць сусветнага ВУП, - адзначыў Віктар Азаронак. - Сёння, калі мы штодзень зведваем на сабе націск Захаду і вымушаны процістаяць яго спробам эканамічна ізаляваць Беларусь, членства ў ШАС адкрывае для нашай краіны вялізныя перспектывы. У першую чаргу гэта, вядома, гіганцкі спажывецкі рынак і міжнародныя кантакты".
Краіны ШАС нарошчваюць выкарыстанне нацыянальных валют ва ўзаемных разліках. "Гэта таксама адпавядае нашым інтарэсам, паколькі кіраўнік дзяржавы ўжо неаднаразова выказваў меркаванне аб неабходнасці дэдаларызацыі", - падкрэсліў дэпутат.
"Заўважу таксама, што, выступаючы ў ШАС, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка глядзеў значна глыбей: галоўнымі задачамі ШАС абвешчаны ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на яго прасторы, барацьба з тэрарызмам, экстрэмізмам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння. Адпаведна, членства Беларусі ў ШАС і сумеснае процістаянне новым выклікам і пагрозам, якія з'яўляюцца ўсё часцей і часцей, дае нам дадатковую бяспеку. Гэта чарговы раз даказвае, што кіраўнік дзяржавы выкарыстоўвае ўсе магчымасці не толькі для эканамічнага развіцця нашай краіны, але і для ўмацавання ўсіх яе пазіцый", - дадаў Віктар Азаронак.-0-