ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 14 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2021, 10:32

Дэпутат: прадпрыемствы не павінны быць месцам для рэалізацыі палітычных амбіцый

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы рэспублікі не павінны быць месцам для рэалізацыі палітычных амбіцый. Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзялілася старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч, каменціруючы законапраект аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яе слоў, прыняты ў першым чытанні законапраект накіраваны на забеспячэнне стабільнай работы ўсіх працоўных калектываў, уключаючы прадпрыемствы з небяспечнымі вытворчасцямі. Усе нормы працоўнага права накіраваны на стварэнне ўстойлівай і збалансаванай сістэмы працоўных адносін, у якой улічваюцца інтарэсы наймальнікаў, работнікаў і дзяржавы.

"Зразумела, што прававая нявызначанасць у рэгуляванні заканадаўства аб працы можа параджаць канфліктныя сітуацыі паміж наймальнікам і работнікамі арганізацый. Як заканадаўцы (ды і проста як грамадзяне сваёй краіны) мы не маглі не адрэагаваць на палітычныя падзеі мінулага года. Таму нематываваныя адмовы людзей ад работы, незаконныя акцыі, у тым ліку якія ствараюць перашкоды іншым работнікам у выкананні іх працоўных абавязкаў, сталі перадумовамі ўдасканалення заканадаўства ў галіне працоўнага права. Дарэчы, пры падрыхтоўцы гэтага законапраекта прапрацоўваліся прапановы не толькі ад зацікаўленых дзяржаўных органаў, але і ад канкрэтных прадпрыемстваў. Неабходнасць і прапанаваныя меры дадатковага ўдасканалення асобных падыходаў у рэгуляванні пытанняў дысцыпліны і парадку ў працоўных калектывах накіраваны ў першую чаргу на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абарону грамадскага парадку ў краіне. Прадпрыемствы рэспублікі не павінны быць месцам для рэалізацыі палітычных амбіцый, таму праводзімая работа па змяненні заканадаўства на гэты час мае прэвентыўны характар, накіравана на папярэджанне парушэнняў", - расказала парламентарый.

Яна адзначыла, што з'явяцца новыя падставы для спынення працоўных адносін. Па-першае, такой падставай стане прымушэнне іншых работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэнне ім перашкод для выканання працоўных абавязкаў, заклік да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын.

"Дарэчы, нашы выбаршчыкі на сустрэчах у акругах расказвалі пра факты такога прымушэння. Яшчэ адна прычына - удзел у незаконнай забастоўцы, а таксама іншыя формы адмовы ад выканання сваіх працоўных абавязкаў без уважлівых прычын. Акрамя таго, пашыраюцца паўнамоцтвы наймальніка па адхіленні работніка ад працы, калі ён заклікае да спынення работы іншых супрацоўнікаў без уважлівых прычын. Законапраект канкрэтызуе асобныя нарматыўныя прадпісанні адносна арганізацыі забастовак, - падкрэсліла старшыня камісіі. - Першае - гэта мэта правядзення забастоўкі. Згодна з дзеючым заканадаўствам, забастоўка - гэта часовая добраахвотная адмова работнікаў ад выканання працоўных абавязкаў (цалкам або часткова) у мэтах урэгулявання калектыўнай працоўнай спрэчкі. Гэта значыць не для вылучэння палітычных патрабаванняў! Прадметам калектыўнай працоўнай спрэчкі паміж наймальнікам і прадстаўнікамі работнікаў з'яўляюцца неўрэгуляваныя рознагалоссі бакоў па пытаннях, звязаных з працоўнымі адносінамі: наконт устанаўлення і змянення ўмоў працы і быту работнікаў, па пытаннях заключэння і выканання калектыўных дагавораў і пагадненняў".

Людміла Канановіч звярнула ўвагу і на такі аспект, як вынікі забастоўкі. Бо яна можа прывесці да спынення работы цэлага прадпрыемства. "Наступствы такога прыпынення, асабліва на небяспечных вытворчых аб'ектах, могуць быць непапраўнымі не толькі для прадпрыемства і яго работнікаў, але і для грамадства ў цэлым. Звяртаю ўвагу: згодна з дзеючай рэдакцыяй артыкула 388 Працоўнага кодэкса спецыяльным законам могуць быць устаноўлены абмежаванні рэалізацыі права на забастоўку ў той меры, у якой гэта неабходна ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. З улікам гэтай нормы прапануецца забараніць правядзенне забастовак на прадпрыемствах, якія маюць небяспечныя вытворчыя аб'екты. Адпаведная норма ўносіцца ў закон "Аб прамысловай бяспецы". Лічу, гэтыя змяненні дазволяць зрабіць чарговы крок у напрамку ўдасканалення заканадаўства аб працы, забеспячэння балансу правоў і абавязкаў работнікаў і наймальнікаў", - рэзюмавала народны выбраннік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі