Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2020, 09:18

Дэпутат: плошча не месца для вырашэння пытанняў у цывілізаванай дзяржаве

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча не тое месца, дзе вырашаюцца пытанні ў цывілізаванай дзяржаве. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін.

Дэпутат падкрэсліў, што любыя пытанні павінны вырашацца мірна, "для гэтага не трэба выходзіць на плошчы".

Парламентарый даў ацэнку таму, што адбываецца ў інфармацыйным полі. "Пэўныя палітычныя сілы сёння імкнуцца маніпуляваць грамадскім меркаваннем, выкарыстоўваючы недакладную інфармацыю", - лічыць ён. Важна не паддавацца на гэтыя маніпуляцыі і ацаніць зробленае за гады незалежнасці ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, для развіцця бізнесу, падкрэсліў Віталь Уткін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі