
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасланне Прэзідэнта павінна кансалідаваць беларускі народ на паспяховае правядзенне рэферэндуму, заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы цяпер уступілі ў заключны этап складанага і працяглага працэсу змянення Канстытуцыі. Перад намі - падрыхтоўка і правядзенне рэферэндуму. І мне здаецца вельмі своечасовым тут і цяпер вызначыцца з нашай дзейнасцю на наступны перыяд, - сказаў Віктар Свіла. - Нам вельмі важна ў гэты гістарычны момант пачуць меркаванне кіраўніка дзяржавы аб стане спраў у дзяржаве, аб стане ўнутранай і знешняй палітыкі. І, як мне здаецца, гэта пасланне павінна кансалідаваць беларускі народ на паспяховае правядзенне рэферэндуму".
Паводле слоў дэпутата, у гэтым залог паспяховага дасягнення тых мэт, якія прапануецца прапісаць у прэамбуле абноўленай Канстытуцыі. "Гэта перш за ўсё мір і грамадзянская згода, дабрабыт нашых грамадзян, незалежнасць і працвітанне Рэспублікі Беларусь", - дадаў ён.-0-