Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 11:09

Дэпутат: нельга перапісаць гісторыю, трэба з яе атрымліваць урокі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нельга перапісаць гісторыю, трэба з яе атрымліваць урокі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Іна Крачак.

"9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджвання гэтага злачынства. Чым больш часу праходзіць з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, тым усё больш выразным становіцца разуменне, што генацыд ні ў якім выглядзе ў сучаснасці і будучым дапусціць нельга. Урокі гісторыі не праходзяць бясследна. Мы падзяляем смутак з нашчадкамі ахвяр фашызму і робім высновы. Нельга, каб такія сітуацыі паўтарыліся. Менавіта таму Палата прадстаўнікоў прыняла закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму", - сказала дэпутат.

Паводле слоў Іны Крачак, немагчыма дапусціць, каб людзей дзялілі на вышэйшы і ніжэйшы сорт па нацыянальнасці, веравызнанні, колеры скуры або сацыяльным становішчы. "Гэта тое, што адбываецца цяпер на беларуска-польскай граніцы, калі бежанцы, якіх аднеслі да людзей ніжэйшага сорту, знаходзяцца ў складаных умовах. А краіны Еўропы, якія адносяць сябе да так званага вышэйшага сорту, не выконваюць міжнародныя дамоўленасці. Нам вельмі страшна, што можа адрадзіцца фашызм. Я заклікаю зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць распаўсюджвання карычневай чумы. У Палаце прадстаўнікоў падрыхтаваны законапраект "Аб генацыдзе беларускага народа". Здзекі над мірнымі жыхарамі, масавыя забойствы, вываз матэрыяльных каштоўнасцей, харчу - усё пералічанае пацверджана дакументальна".

Дэпутат падкрэсліла: неабходна перадаць падрастаючаму пакаленню гістарычную праўду аб ахвярах і злачынствах нацызму. "Маладыя людзі павінны добра ўсведамляць, якой вялікай цаной чалавечых жыццяў здабыта Вялікая Перамога. Гэта памяць павінна захавацца ва ўсяго чалавецтва, каб генацыд любога народа не паўтарыўся на планеце Зямля. Нельга перапісаць гісторыю, трэба з яе атрымліваць урокі", - рэзюмавала Іна Крачак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі