Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2019, 12:18

Дэпутат: культываваць каштоўнасць здароўя важна з дзяцінства

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культываваць каштоўнасць здароўя важна з дзяцінства.Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнік "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Людміла Макарына-Кібак.

"Культываваць каштоўнасць здароўя важна з нараджэння. Таксама неабходна больш сур'ёзна ставіцца да пытання фарміравання мужчынскага здароўя. Павышаць каштоўнасць мужчынскага здароўя ў разуменні прадстаўнікоў моцнага полу трэба з дзяцінства. Лічу, што гаварыць аб гэтым трэба актыўней і часцей", - сказала Макарына-Кібак.

Старшыня Пастаяннай камісіі таксама лічыць важным узмацніць растлумачальную работу сярод бацькоў для павышэння іх адказнасці за здароўе дзяцей з нараджэння.

Пытанні сямейнай палітыкі, дэмаграфічнай бяспекі абмяркоўваліся 1 сакавіка ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Паводле слоў Людмілы Макарынай-Кібак, з боку дзяржавы ў гэтым плане зроблена вельмі многае. Праводзіцца вялікая работа па падтрымцы сям'і. Больш таго, плануецца пашырыць рамкі сямейнага капіталу. Разам з тым цяпер важна ў цэлым павышаць здароўе беларусаў, каштоўнасць сям'і, а таксама зніжаць колькасць разводаў.

У "Вялікай размове з Прэзідэнтам" прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі