Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт квадратнага метра жылля павінен быць рэгулюемым. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Сяргей Казачок перад пачаткам пашыранага пасяджэння, прысвечанага актуальным пытанням функцыянавання будаўнічай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праблемныя пытанні, якія заўсёды хвалююць грамадзян, - гэта ўвод аб'ектаў у эксплуатацыю, якасць жылля. "Гэтыя пытанні стаяць на парадку дня пастаянна, і над гэтым неабходна пастаянна працаваць", - адзначыў Сяргей Казачок.
У прыватнасці, часта абмяркоўваецца пытанне кошту квадратнага метра. "Будаўнікам, вядома ж, хочацца, каб кошт квадратнага метра быў вышэйшым, таму што ад гэтага залежыць і рэнтабельнасць, і развіццё іх прадпрыемстваў. Разам з тым, задача, якая ставіцца ўрадам і Прэзідэнтам, - кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячную заработную плату насельніцтва ў рэспубліцы. Гэтага кошту і неабходна прытрымлівацца. Асабліва што датычыцца жылля для малазабяспечаных слаёў насельніцтва і жылля, якое будуецца па льготных крэдытах для маладых і шматдзетных сем'яў. Таму кошт квадратнага метра павінен быць рэгулюемым і рэнтабельнасць будаўнічых арганізацый не павінна перавышаць даведзены ўзровень 5 працэнтаў", - сказаў дэпутат.-0-