Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2024, 16:55

Дэпутат: галоўным прыярытэтам палітыкі беларускай дзяржавы быў і застаецца чалавек

 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным прыярытэтам палітыкі беларускай дзяржавы быў і застаецца чалавек, заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Дзяніс Карась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы назіраем, што эканоміка Беларусі плаўна пераходзіць у фазу развіцця, аб чым сведчаць і статыстычныя даныя - тэмп росту ВУП, экспарту тавараў і паслуг, растуць і сярэдняя заработная плата, і пенсія па ўзросце. Тым не менш мы бачым, што санкцыйны націск узмацняецца. Але ёсць краіны, якія гатовы і хочуць з намі супрацоўнічаць, - адзначыў Дзяніс Карась. - Простая ісціна: усё, што нас не забівае, робіць мацнейшым. І ў нашай краіне гэта даказана неаднаразова. Эканоміка - гэта не ад "эканоміць". Гэта ўменне правільна весці сваю гаспадарку”.
Галоўны прыярытэт палітыкі беларускай дзяржавы - чалавек, падкрэсліў парламентарый. "Так было, ёсць і будзе. І ў гэтым напрамку мы працуем і будзем працаваць далей сумеснымі намаганнямі", - дапоўніў ён.

Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. З дакладам на тэму "Аб бягучых выніках работы эканомікі і ключавых прыярытэтах збалансаванага эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай перспектыве" выступіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі