Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2020, 11:25

Дэпутат: дыялог - лепшы спосаб урэгулявання канфліктаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог - лепшы і самы рэзультатыўны спосаб урэгулявання канфліктаў. Такое меркаванне газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказала член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала, каменціруючы заяву старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, якая была зроблена ў адказ на заяву лідараў Савета Еўропы.

"Дыялог быў, ёсць і будзе лепшым і самым рэзультатыўным спосабам урэгулявання канфліктаў. Менавіта гэта ярка прасочваецца ў заяве Наталлі Качанавай. На фоне канфліктаў, нецярпімасці ва ўсім свеце менавіта дыялог дае магчымасць знайсці кампраміснае рашэнне. Але для гэтага трэба выслухаць адзін аднаго, узважыць усе аспекты, вывучыць розныя пункты гледжання. Беларусь не проста стала такой дыялогавай пляцоўкай, але і не раз даказала, што гатова да дыялогу з усімі. Аднак цяпер ідзе жорсткі, ярка выражаны тэндэнцыйны падыход не толькі да ўспрымання, але і да падачы інфармацыі аб тым, што адбываецца ў нашай краіне. Да гэтага маюць дачыненне не толькі сродкі масавай інфармацыі, але і лідары Савета Еўропы", - адзначыла Ірына Даўгала. Паводле слоў дэпутата, наша краіна заўсёды адкрыта да дыялогу для вырашэння ўсіх праблем мірным шляхам.

У сваю чаргу член Савета Рэспублікі, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч падкрэсліў, што сёння сітуацыя ў адносінах Беларусі з краінамі Захаду, у прыватнасці Еўрапейскім саюзам і іншымі еўрапейскімі структурамі, уключаючы Савет Еўропы, вельмі складаная. Таму вельмі важна ў першую чаргу паспрабаваць захаваць існуючае ўзаемадзеянне на шматбаковым і двухбаковым узроўнях, дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, эканомікі. "Дыялог паміж уладамі Беларусі і кіраўніцтвам Савета Еўропы неабходна развіваць на ўсіх узроўнях, уключаючы парламенцкае вымярэнне, і выканаўчую ўладу. Мы настроены на дыялог, у час якога бакі маюць магчымасць атрымаць інфармацыю, якая непрадузята і адэкватна адлюстроўвае рэальны стан спраў. Думаю, усе бакі, задзейнічаныя ў гэтым працэсе, разумеюць важнасць вырашэння складаных пытанняў шляхам узаемапаважлівага абмену думкамі і кансэнсусных рашэнняў", - сказаў сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі