Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2024, 18:12

Дэпутат: беларусы - мірныя людзі, гатовыя абараняць сваю краіну

3 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Мы, беларусы - мірныя людзі, гэта закладзена ў генетычным кодзе нашага народа, аднак пры неабходнасці гатовы смела плячо ў плячо абараняць нашу Радзіму. Такім меркаваннем падзялілася з карэспандэнтам БЕЛТА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Патапава.

"Для беларускага народа Дзень Незалежнасці - асаблівае свята, гэта дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў нашай сталіцы, Мінска, ён нагадвае пра самае цяжкае гістарычнае выпрабаванне, з якім мы дастойна справіліся, - сказала Алена Патапава. - Менавіта Перамога шмат у чым сфарміравала нашу сістэму каштоўнасцей, у аснове якой прыхільнасць да міру, грамадскай згоды, адзінства, пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы ў інтарэсах народа. Вельмі важна, што мы народ, які сам вырашае, як жыць на сваёй Радзіме, мы не навязваем свае каштоўнасці іншым, але пры гэтым гатовы іх абараняць, калі спатрэбіцца, са зброяй у руках".

Як адзначыла дэпутат, на сустрэчах з людзьмі, у размовах, відавочна, наколькі высокае ў нашым грамадстве запатрабаванне на незалежнасць, суверэнітэт і справядлівасць у адносінах да нашай дзяржавы. Людзі бачаць трывожную сітуацыю ў свеце, дзе ідзе барацьба за лідарства. У гэты час робяцца спробы маніпуляваць нашымі людзьмі, ажыццяўляць пераацэнку каштоўнасцей. Прыклад таго - намаганні, што прыкладаюцца нашымі апанентамі па перапісванні гісторыі, для таго каб адабраць нашу Перамогу.

"Беларусь панесла вялізныя страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - падкрэсліла Алена Патапава. - Генацыд беларускага народа расследуецца ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Беларусі, выяўляюцца новыя страшныя факты. І гэта зводзіць на нішто спробы нашых ворагаў. Нам, дэпутатам, асабліва важна сёння даносіць да кожнага чалавека разуменне таго, што значыць жыць у сацыяльнай беларускай дзяржаве. Людзі прывыклі да льгатавання камунальных паслуг, бясплатнай адукацыі, аховы здароўя і часам не задумваюцца аб тым, колькі сіл і сродкаў укладвае ў гэта дзяржава. Кожны павінен разумець, што незалежнасць - гэта наша агульная бяспека, у тым ліку і харчовая, гэта мір і стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні".

Сёння гэта ярка паказаў парад дасягненняў у Гродне. Незалежнасць - гэта і поспехі нашага сённяшняга дня. І тое, што мы на заходнім рубяжы нашай краіны мірна і радасна адзначаем сваё галоўнае свята яшчэ раз дэманструе суседзям нашу сілу і моц, а разам з тым - імкненне да міру, рэзюмавала дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі