Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2019, 19:04

Дэпутат: абарона сваёй Айчыны, сям'і - святы абавязак кожнага

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона сваёй Айчыны, сям'і - святы абавязак кожнага грамадзяніна. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Ігар Мартынаў, каменціруючы закон "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы".

Ігар Мартынаў нагадаў, што па Канстытуцыі абарона Рэспублікі Беларусь - свяшчэнны абавязак яе грамадзяніна. "Абарона сваёй Айчыны, краіны, сям'і - святы абавязак кожнага грамадзяніна, тым больш мужчыны", - падкрэсліў ён.

"Асноўная мэта закона ў тым, каб усе грамадзяне Беларусі, якія падпадаюць пад прызыў, выконвалі свой канстытуцыйны абавязак", - адзначыў парламентарый.

Рэалізацыя закона дасць магчымасць у тым ліку ўмацаваць нацыянальную бяспеку краіны. Беларусь - міралюбівая дзяржава. "Але ў любым выпадку мы павінны быць гатовы да таго, каб абараніць сваю зямлю", - рэзюмаваў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі