Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 14:33

Дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі адкрыты амаль на $680 млн

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на пачатак мая адкрыта амаль 68 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму каля $680 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі выбудавана сістэма падтрымкі шматдзетных сем'яў, у тым ліку гэта доўгатэрміновыя меры. "Адна з іх - праграма сямейнага капіталу. На 1 мая ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыта амаль 68 тыс. асабовых дэпазітных рахункаў - столькі шматдзетных сем'яў скарысталіся такой магчымасцю. На іх рахункі залічана амаль $680 млн. Гэта мера аказала ўплыў на паводзіны сем'яў. Павялічылася колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі", - адзначыў Валерый Кавалькоў.

З 2015 года дзейнічае маштабная праграма доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных - сямейны капітал. Ён назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей. Праграма завяршаецца 31 снежня 2019 года, але эфектыўнасць такой меры стала падставай для прадаўжэння праграмы на новую пяцігодку. Адпаведнае даручэнне ўраду даў у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Беларусі. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся рэфармаваць праграму сямейнага капіталу: перагледзець тэрміны, пасля заканчэння якіх сям'я зможа распараджацца грашамі, а таксама расшырыць пералік патрэб, на якія гэтыя сродкі могуць быць накіраваны. Цяпер ідзе прапрацоўка адпаведных дапаўненняў.

Пакуль што права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці. Акрамя таго, можна выкарыстаць капітал датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг ва ўстановах аховы здароўя па пераліку і на ўмовах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

Адзін з найбольш верагодных напрамкаў, па якім сямейны капітал могуць дазволіць "размарожваць" датэрмінова, - будаўніцтва жылля. Гэта самае актуальнае пытанне для сем'яў, што паказваюць і сацыялагічныя даследаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі