Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 18:48

Дэлегаты УНС ад аб'яднання ветэранаў: заўсёды гатовы дзяліцца вопытам з моладдзю

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегаты УНС ад Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў заявілі журналістам, што заўсёды гатовы дзяліцца сваім вопытам з моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я быў дэлегатам усіх шасці УНС, - расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Глаз. - Усебеларускія народныя сходы ад першага да шостага ішлі ў адзінай лагічнай паслядоўнасці. На першым УНС ў 1996 годзе трэба было вызначыцца, чаго хоча рэспубліка, што падтрымлівае народ і куды ісці. Наступныя, зыходзячы са стабілізацыі сітуацыі, вылучалі найбольш актуальныя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта значыць кожны наступны сход вызначаў асноўны напрамак развіцця на бліжэйшую пяцігодку".

Цяпер Усебеларускаму народнаму сходу нададзены канстытуцыйны статус. І гэта накладае яшчэ больш адказнасці на яго дэпутатаў. "Ветэраны - адна з неабыякавых сіл, якая хварэе душой і сэрцам за будучыню сваёй краіны, яны прысвяцілі частку свайго жыцця яе развіццю. Таму нам вельмі радасна, калі рэспубліка развіваецца, становіцца лепшай. Я ўпэўнены, што ветэраны будуць выносіць на абмеркаванне УНС найбольш вострыя і важныя пытанні, садзейнічаць таму, каб прынятыя рашэнні ператвараліся ў адпаведныя нарматыўныя акты", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

"Ветэраны - гэта сплаў вопыту, мудрасці. Пражыўшы пэўны адрэзак жыцця, унёсшы дастойны ўклад у развіццё нашай дзяржавы, яны могуць унесці каштоўныя прапановы, падзяліцца сваім вопытам і ведамі, каб наша родная Беларусь квітнела і развівалася мірным шляхам, - дапоўніла старшыня Полацкага раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Галіна Муравей. - Асноўная дзейнасць нашай арганізацыі - грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Мы цудоўна разумеем: моладзь - гэта наша будучыня. Ад таго, каго і як мы сёння выхаваем, залежыць тое, якім шляхам пойдзе краіна далей. Моладзь у нас цудоўная, таленавітая, але дзесьці ім крыху не хапае вопыту. І для гэтага ёсць мы - ветэраны, каб падказаць і накіраваць у патрэбнае рэчышча".

Сёння адбылося пасяджэнне пазачарговай канферэнцыі Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, на якім выбраны 80 делегатаў на Усебеларускі народны сход.-0-

Фота Надзеі Касцецкай
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі