Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргея Рачкова 20-21 лютага прыме ўдзел у 24-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што пройдзе ў Вене (Аўстрыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У адпаведнасці з праграмай мерапрыемства адбудуцца пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і трох агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама сумесныя пасяджэнні названых камітэтаў.
Запланаваны выступленні членаў беларускай дэлегацыі па тэматыцы парадку дня зімовага пасяджэння ПА АБСЕ, правядзенне сустрэч з парламентарыямі дзяржаў - удзельніц АБСЕ.-0-