Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2019, 19:38

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя ўдзельнічае ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя на чале з міністрам аховы здароўя Валерыем Малашкам удзельнічае ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая прадоўжыцца да 28 мая ў Жэневе (Швейцарыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На палях форуму Валерый Малашка праводзіць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі замежных дэлегацый. На сустрэчы з міністрам аховы здароўя Расіі Веранікай Скварцовай абмяркоўваліся пытанні, якія будуць вынесены на сумесную калегію двух міністэрстваў у Мінску восенню бягучага года. Кіраўнікі таксама абмеркавалі доступ беларускіх лякарстваў на расійскі рынак, у прыватнасці, закранулі пытанні цэнаўтварэння і ўдзелу беларускіх вытворцаў у конкурсах на пастаўку лексродкаў у Расію. Міністр аховы здароўя Расіі выказала гатоўнасць аказаць неабходнае садзейнічанне.

Прайшлі перагаворы з кіраўнікамі дэлегацый Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі, Грузіі, Узбекістана. У цэнтры ўвагі былі магчымасці для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне аховы здароўя, экспарт медыцынскіх і адукацыйных паслуг, беларускіх лякарстваў.

Сусветная асамблея аховы здароўя - вышэйшы орган Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, які прымае рашэнні. На 72-й сесіі асамблеі разглядаюцца пытанні ўдасканалення сістэм аховы здароўя, якія будуць садзейнічаць дасягненню Мэт у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У прыватнасці, размова ідзе аб праблемах глабальнай няхваткі лекавых сродкаў і вакцын і доступу да іх, прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў і барацьбе з імі, пярвічнай медыка-санітарнай дапамозе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі