ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 15:18

Дэлегацыя Мінабароны Расіі прыбыла ў Беларусь

Фота Мінабароны РБ
Фота Мінабароны РБ

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Расіі на чале з намеснікам міністра абароны Таццянай Шаўцовай, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.

Адбылася сустрэча прадстаўнікоў ваеннага ведамства Расіі з міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным, на якой абмяркоўваліся асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці, былі намечаны перспектывы супрацоўніцтва з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў дзяржаў. Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння фінансавых органаў ваенных ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку пры правядзенні сумесных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі.

Дэлегацыя Мінабароны Расіі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных стагоддзю фінансавай службы Узброеных Сіл Беларусі.-0-

fff1

fff2

Фота Мінабароны РБ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі