Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2018, 18:14

Дэлегацыя Мінабароны Расіі наведала Беларусь

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінск прыбыла дэлегацыя Мінабароны Расіі на чале з намеснікам міністра абароны Таццянай Шаўцовай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ваеннага ведамства.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў сустрэўся з кіраўніком расійскай дэлегацыі.

Акрамя таго, рабочую сустрэчу ў Цэнтральным Доме афіцэраў правялі прадстаўнікі фінансава-эканамічных службаў міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Бакі абмеркавалі цэнтралізацыю фінансавага забеспячэння, аўтаматызацыю фінансавага ўліку, ацэнку эфектыўнасці бюджэтных расходаў. Таксама былі разгледжаны новыя падыходы да фінансавага забеспячэння УС і асаблівасці кантролю фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў арміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі