Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 12:34

Дэлегацыя БРСМ прадстаўляе Беларусь на рэгіянальным адукацыйным форуме ў Пскоўскай вобласці

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прадстаўляе краіну на рэгіянальным этапе Усерасійскага маладзёжнага адукацыйнага форуму "Тэрыторыя сэнсаў", які праходзіць у Пскоўскай вобласці з 12 па 17 красавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўнік дэлегацыі Хрысціна Кечко.

"Нам пашанцавала ўдзельнічаць у рабоце буйнейшай рэгіянальнай адукацыйнай пляцоўкі "Тэрыторыя сэнсаў", якая аб'яднала моладзь Расіі - прафесіяналаў з самых розных галін. У склад дэлегацыі БРСМ увайшлі маладзёжныя лідары і прадстаўнікі студатрадаўскага руху з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ужо сёння можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што форум дасць магчымасць маладым спецыялістам, прадстаўнікам маладзёжнай палітыкі і ўстаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін не толькі прайсці адукацыйную праграму, якая ўключае дыялогі на роўных "Усё сумленна" з прадстаўнікамі бізнесу, кіраўнікамі рэгіёна, канцэпт-сесіі па выяўленні кампетэнцый у лідараў, нэтворкінгі і абароны праектаў, але і выявіць актуальныя для моладзі Пскоўскай вобласці і Беларусі пытанні і знайсці сумесныя шляхі іх вырашэння. Больш таго, мы атрымалі ўнікальны вопыт і неабходныя навыкі для пашырэння сваіх праектаў", - расказала Хрысціна Кечко.

Кіраўнік беларускай маладзёжнай дэлегацыі адзначыла: задача форуму - пошук ідэй для перазагрузкі іміджу і выяўленне матрыцы каштоўнасцей моладзі. "Мы вучымся працаваць на адной пляцоўцы з расійскімі калегамі. Гэта абсалютна новы вопыт. У нас розны бэкграўнд, аднак праблемы рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў пэўнай ступені падобныя. Дарэчы, як аказалася на практыцы, па розных пытаннях у нас часам вопыту больш, чым у хлопцаў і дзяўчат з Пскова. Разам мы абмяркоўвалі праблемы іх рэгіёна і прапаноўвалі гатовыя рашэнні, якія працуюць у Беларусі і ў нашай маладзёжнай арганізацыі. Па выніках абмену вопытам нашымі калегамі было заяўлена, што ўмовы для пабудовы кар'еры, работы маладых спецыялістаў і падтрымкі маладых сем'яў у Беларусі знаходзяцца на высокім узроўні", - адзначыла прадстаўнік ЦК БРСМ.

Хрысціна Кечко таксама праінфармавала, што ў час сустрэч з кіраўніцтвам Пскоўскай вобласці закраналіся пытанні ўзмацнення міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, анансавалася аднаўленне работы міжнароднага праекта "Курган дружбы" з удзелам дэлегацыі Беларусі, прагучала прапанова пашырыць форум і правесці яго ў Беларусі або развіць сістэму перадачы франшызы.

Арганізатары мерапрыемства - Адміністрацыя Пскоўскай вобласці і Федэральнае агенцтва па справах моладзі Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі