Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2024, 19:27

Дэлегацыя беларускіх прамыслоўцаў на чале з Рагожнікам наведвае Санкт-Пецярбург

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
31 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэлегацыя беларускіх прамыслоўцаў на чале з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам наведвае Санкт-Пецярбург. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі МТЗ, МАЗ, "Белкамунмаша", "Магілёўліфтмаша", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

Праведзены перагаворы з віцэ-губернатарамі Санкт-Пецярбурга Кірылам Паляковым, які курыруе прамысловасць і транспарт, і Яўгенам Разумішкіным, які адказвае за добраўпарадкаванне і жыллё. Затым беларуская дэлегацыя сустрэлася з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.

"У рамках пастаўленых кіраўнікамі дзяржаў задач па пашырэнні прамысловай інтэграцыі і пашырэнні на рынку сумеснай прадукцыі прадаўжаем узгадненне магчымасцей укаранення ў нашу работу механізма афсетных кантрактаў, якія гарантуюць стабільны попыт у сярэднетэрміновай перспектыве. У адпаведнасці з дасягнутымі на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме - 2024 дамоўленасцямі ў бліжэйшы час пачне работу сумесная група па гэтым пытанні", - расказалі ў прэс-службе.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб развіцці супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы, маладзёжнай палітыцы і адукацыі, абмеркавалі пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання і пасажырскага транспарту. Асаблівую ўвагу ўдзялілі будучаму мультыбрэндаваму цэнтру беларускай тэхнікі ў Санкт-Пецярбургу.

У пасольстве таксама прывялі некаторыя даныя, якія характарызуюць дасягнуты ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння. Так, тавараабарот Санкт-Пецярбурга з Беларуссю за мінулы год вырас на 7 працэнтаў і перавысіў $2 млрд. У апошнія гады ў Санкт-Пецярбургу замянілі 14 тыс. ліфтаў, з якіх 70 працэнтаў - беларускай вытворчасці. У горадзе ў эксплуатацыі больш як 1,5 тыс. беларускіх аўтобусаў і тралейбусаў. З пачатку 2024 года пецярбуржцам пастаўлена 400 тыс. т беларускіх прадуктаў харчавання, а пастаўкі яек за першы квартал выраслі ў сем разоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі