Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2021, 13:44

Дэлегат УНС выступіў з ініцыятывай аб прысваенні Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З ініцыятывай аб прысваенні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі выступіў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі ў час VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Мачанскі, звяртаючыся да кіраўніка беларускай дзяржавы, сказаў: "Сёння кожны сапраўдны беларус, шчыры грамадзянін сваёй краіны хацеў бы паціснуць вам руку за вашу грамадзянскую пазіцыю, за вашы сумленнасць, мужнасць і стойкасць".

"Вы другі раз не дапусцілі, каб краіна пераступіла небяспечную рысу. Дзякуй за тое, што выратавалі Беларусь", - прадоўжыў дэлегат УНС.

Ён прапанаваў Усебеларускаму народнаму сходу прыняць рашэнне аб прысваенні Аляксандру Лукашэнку звання Героя Беларусі за выдатныя заслугі перад Айчынай, стварэнне незалежнай і суверэннай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі