Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2021, 10:52

Дэлегат УНС: стварэнне якасных умоў для жыцця непасрэдна ўплывае на развіццё краіны

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне якасных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі дае магчымасць чалавеку адчуваць сябе камфортна і натхняе на ўдасканаленне сябе і ўсяго таго, што непасрэдна ўплывае на развіццё краіны. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся настаўнік ДУА "Любкаўшчынскі ВПК дзіцячы сад - сярэдняя школа" Міхаіл Мамайка, які прымаў удзел у VI Усебеларускім народным сходзе.

"Усебеларускі народны сход праводзілі, каб канкрэтна акрэсліць і агучыць далейшы шлях станаўлення нашай краіны. Беларусь заўсёды развівалася, развіваецца і будзе развівацца. Няхай не так хутка, як многім хочацца, але ў меру сіл і магчымасцей дзяржава прадаўжае рабіць умовы вакол нас лепшымі. Так павінна быць і ў будучым. Важна не страціць тое, чаго мы дасягнулі за гады незалежнасці, - расказаў Міхаіл Мамайка. - За два дні на сходзе было агучана шмат, але мне асабліва прыемна, што дзяржава прадоўжыць павышаць якасць жыцця насельніцтва. Калі людзі будуць адчуваць, што патрэбны краіне, будзе і самааддача, дзякуючы якой беларусы будуць ствараць новае і ўнікальнае, рухацца наперад".

Паводле слоў дэлегата, прысутныя на сходзе сур'ёзна паставіліся да сваёй задачы і пастараліся данесці запатрабаванні народа да прадстаўнікоў улады. Пяцігадовыя планы развіцця краіны заўсёды імкнуліся рэалізоўваць настолькі, наколькі гэта магчыма. "Я лічу, што шлях выбраны правільна. Галоўным застаецца імкненне захаваць незалежнасць краіны і быць адзінымі, таму што сіла беларусаў заўсёды была менавіта ў яднанні, здольнасці ўсім разам процістаяць нягодам і наперакор усяму развівацца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі