Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны трэба будзе абмеркаваць дэлегатам на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, падрыхтоўка да якога актыўна ідзе ў Беларусі. Гэты год быў для іх напоўнены сустрэчамі ў калектывах, якія сталі пляцоўкамі для плённага дыялогу. Расказваючы людзям аб дзяржаўнай палітыцы, аб нашых агульных дасягненнях, яны, у сваю чаргу, атрымлівалі зваротную сувязь, даведваючыся, чым жывуць, чаго чакаюць і да чаго імкнуцца жыхары беларускіх гарадоў і вёсак. Аб тым, чым карысныя такія сустрэчы для падрыхтоўкі да пасяджэння УНС, аб чым гавораць людзі і якія тэмы актуальны для абмеркавання на сходзе, карэспандэнту БЕЛТА расказала дэлегат УНС, дырэктар СШ нумар 1 Скідзеля Таццяна Казлова.
Таццяна Казлова ведае аб гэтым не па чутках. Дваццаць гадоў яна ўзначальвае школу, а гэта якраз тое месца, якое аб'ядноўвае тысячы жыхароў горада-спадарожніка Гродна. Толькі вучняў ва ўстанове адукацыі больш за 800, да гэтага трэба дабавіць бацькоў, членаў педагагічнага калектыву. Працуючы ў цеснай сувязі з усімі, яна выкарыстоўвала час пасля першага пасяджэння VII УНС для таго, каб данесці яго пастулаты да шырокага кола жыхароў Гродзенскага раёна.
"У 2024 годзе я ўпершыню ўдзельнічала ў рабоце Усебеларускага народнага сходу і ўвайшла ў той склад дэлегатаў, які ўпершыню атрымаў мандаты на 4 гады, - падзялілася Таццяна Казлова. - Уражанне ад маштабу гэтага ўсенароднага форуму, ад выступлення Прэзідэнта, які абазначыў задачы, што стаяць перад краінай і перад намі, дэлегатамі, было каласальным. Таму, вярнуўшыся на малую радзіму, пастаралася як мага больш поўна расказаць аб гэтым землякам: школьнікам, іх сем'ям, сваім калегам".
Год для дэлегата УНС быў напоўнены сустрэчамі з людзьмі не толькі ў коле тых, каго аб'яднала скідзельская школа. У іншых школах, дзіцячых садах, каледжах, працоўных калектывах Таццяна Казлова гаворыць пра сваё разуменне пасылу кіраўніка дзяржавы "Час выбраў нас", які мае шырокі сэнс і актуальны ва ўсіх сферах нашага жыцця.
"Галоўнае для мяне ў гэтым пасыле - адказнасць, - лічыць дырэктар школы. - Адказнасць кожнага на сваёй працоўнай пасадзе, грамадзянская адказнасць за сваю малую І вялікую Радзіму, чалавечая - за тых, хто побач. Калі выбудоўваеш размову пра гэта на жыццёвых прыкладах, людзі адгукаюцца і сумленна гавораць пра ўсё. Цэняць тое, што зроблена, выказваюць свае ідэі і прапановы".
Педагогам, школьнікам і бацькам вучняў СШ нумар 1 далёка за параўнальнымі прыкладамі хадзіць не трэба. Усе апошнія гады іх установа адукацыі абнаўляецца і развіваецца. Новыя вучэбныя кабінеты з інтэрактыўнымі дошкамі, спартзала на тысячу "квадратаў", сучасны харчаблок, памяшканні бібліятэкі, аснашчаныя па апошнім слове вытворчыя майстэрні, інтэрактыўны цір - усяго, што з'явілася тут, і не пералічыш. Пры гэтым ніхто не заставаўся ўбаку - настаўнікі і дзеці, іх бацькі ўключаліся ў пасільную дапамогу, калі яна была неабходна. Затое цяпер ганарацца, радуюцца і атрымліваюць вынікі.
"Больш за 75 працэнтаў нашых выпускнікоў штогод паступаюць у ВНУ, - расказала дырэктар. - Удзельнічаем і перамагаем у спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, прадметных алімпіядах".
Матэрыялы канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі дэлегаты УНС атрымалі загадзя. "Ёсць час з імі ўважліва азнаёміцца, вывучыць, - лічыць Таццяна Казлова. - Вялікая дапамога ў падрыхтоўцы да пасяджэння для нас - менавіта сустрэчы з людзьмі, яны даюць разуменне, што развіццё нашай краіны ідзе ў згодзе з інтарэсамі беларусаў, што наша дзяржава вядзе сапраўды сацыяльную палітыку".
Адной з важных тэм для абмеркавання на УНС дырэктар школы лічыць маладзёжную палітыку. Гэта новыя формы ў выхаванні маладога пакалення, асабліва яго патрыятычнага духу, пытанні замацавання маладых спецыялістаў у школах і іншых установах адукацыі, падтрымка ў вырашэнні жыллёвага пытання. "Для моладзі ў нас многае робіцца, і яны таксама гатовы ўкладваць сілы ў агульную справу. Такі ўзаемны рух забяспечыць краіне надзейную пераемнасць, а значыць, стабільную будучыню", - адзначыла дэлегат УНС.-0-