.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 13:34

Дэлегат УНС: падтрымка інстытута сям'і і дзяцей - адзін з важных аспектаў развіцця краіны

Аксана Дзянісава з сынам. Фота з архіва
Аксана Дзянісава з сынам. Фота з архіва

21 студзеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Падтрымка інстытута сям'і і дзяцей - адзін з важных аспектаў развіцця краіны ў будучым. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, повар Ржаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу "Дзіцячы сад - базавая школа" Слаўгарадскага раёна і шматдзетная маці Аксана Дзянісава, каменціруючы праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года.

"Цяпер мы бачым, што ў нашай краіне ўдзяляюць вялікую ўвагу шматдзетным сем'ям. Вядома, хацелася б, каб у будучым наша краіна захавала сваю сацыяльную накіраванасць. Таму што падтрымка інстытута сям'і, дзяцей - важны аспект развіцця ўсёй краіны ў цэлым, - адзначыла Аксана Дзянісава. - У шчаслівых сем'ях выхоўваюцца шчаслівыя і паспяховыя дзеці. У нас ёсць магчымасць даць ім добрую адукацыю, ёсць усё неабходнае для раскрыцця творчага патэнцыялу. Усе гэта сведчыць аб тым, што ў будучым яны стануць надзейнай апорай для нашай краіны. А гэта - непасрэдны ўдзел і ў эканамічным жыцці дзяржавы".

Аксана Дзянісава - чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яны з мужам выхоўваюць траіх дзяцей. Ужо тры гады яна стараста ў родным аграгарадку Ржаўка Слаўгарадскага раёна і другі тэрмін - дэпутат гэтай жа акругі. Да таго, як стала поварам, шмат гадоў працавала ў Ржаўскім сацыяльна-культурным цэнтры. "У сваёй рабоце я сустракаюся з людзьмі і бачу, з якімі праблемамі і пытаннямі яны сутыкаюцца ў звычайным жыцці. Многае ўдаецца вырашаць на месцах - вялікую падтрымку і дапамогу аказваюць сельсавет, адміністрацыя Слаўгарадскага раёна. У такой сумеснай рабоце нам удаецца рабіць жыццё нашых грамадзян лепшым, - адзначыла дэлегат. - Быць дэлегатам на Усебеларускім народным сходзем - хвалююча і адказна. Гэта сведчыць аб тым, што людзі даверылі мне права прадстаўляць іх інтарэсы. І іх нельга падводзіць".

Паводле яе слоў, яшчэ адно важнае пытанне, якое неабходна прапрацаваць, - падтрымка на належным узроўні жыцця людзей у невялікіх населеных пунктах. "Апошнім часам мы бачым, што людзі выязджаюць з вёсак і аграгарадкоў у большыя горады. І каб гэтага пазбегнуць, трэба ствараць для людзей камфортныя ўмовы жыцця на месцах - патрэбны магазіны, дамы быту і іншае. Гэта дапаможа людзям замацоўвацца на месцах, ствараць сем'і, жыць і развівацца ў невялікіх населеных пунктах", - падкрэсліла Аксана Дзянісава.

Каменціруючы мэты і прыярытэты развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку, Аксана Дзянісава адзначыла комплексны падыход да будучага краіны. "Мы бачым, што ў распрацоўцы стратэгіі развіцця Беларусі ўлічваюцца ўсе аспекты жыцця. Паколькі для таго, каб забяспечваць сацыяльную стабільнасць у краіне, неабходна мець развітую эканоміку. І я ўпэўнена, што ў Беларусі створаны надзейны фундамент, у аснове якога знаходзяцца лепшыя дасягненні дзяржавы за гады яе існавання, - падкрэсліла дэлегат. - Нам трэба не толькі захаваць усё гэта, але і прымножыць. І ў такой рабоце важны ўклад кожнага чалавека".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі