Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2021, 11:25

Дэлегат УНС: хачу вынесці на абмеркаванне канкрэтныя ініцыятывы моладзі свайго рэгіёна

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Усебеларускім народным сходзе хацелася б вынесці на абмеркаванне канкрэтныя ініцыятывы моладзі свайго рэгіёна, заявіла карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Бабруйскага гарадскога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дэлегат УНС Ганна Дзівіна.

"Вельмі адказна і хвалююча прымаць удзел у важнай падзеі, якая дае ацэнку развіццю краіны за мінулыя 5 гадоў і вызначае курс развіцця дзяржавы на новую пяцігодку", - сказала дэлегат.

На Усебеларускі народны сход Ганна Дзівіна прыйдзе з канкрэтнымі маладзёжнымі ініцыятывамі. "У нас у горадзе адбылося шмат маладзёжных дыскусійных пляцовак, дзе мы разам выпрацавалі шэраг пэўных прапаноў. Па-першае, умацаванне інстытута сям'і і падтрымка маладых сем'яў. Нашы дзеці з ранняга ўзросту павінны ведаць, што сям'я - гэта моцны фундамент, апора і падтрымка. Акрамя таго, моладзь вельмі цікавіць пытанне будаўніцтва ўласнага жылля, даступнасць арэнднага, а таксама замацаванне маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах. Абмяркоўвалі мы і пытанне павелічэння ўзроставага парога для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, павышэнне якасці праводзімай прафарыентацыйнай работы. У прыватнасці, мы сышліся на думцы, што неабходна прадаставіць маладым людзям магчымасць перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ў рамках адной або некалькіх спецыяльнасцей. У ходзе дыскусій моладзь прапанавала ўвесці курс паліталогіі ў школьную праграму і павялічыць колькасць гадзін для яе вывучэння ў ВНУ", - адзначыла дэлегат УНС.

Ганна Дзівіна ўпэўнена, што маладзёжныя ініцыятывы будуць пачуты на УНС. "Кіраўнік дзяржавы падтрымлівае моладзь. Таму, упэўнена, што нашы прапановы будуць пачуты, як і прапановы іншых дэлегатаў", - дадала яна

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі