10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь павінна ўносіць важкі ўклад у развіццё Беларусі, заявіў журналістам курсант 4-га курса факультэта тэхнасфернай бяспекі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, дэлегат УНС ад БРСМ Павел Лашчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу - не толькі ганарова, але і вялікая адказнасць. Таму што будуць прымацца важныя рашэнні па далейшым развіцці нашай краіны. Мы як моладзь не павінны застацца ўбаку, а, наадварот, уносіць свой важкі ўклад у працвітанне Беларусі", - расказаў Павел Лашчэўскі.
Паводле яго слоў, быць дэлегатам УНС - вялікі гонар. "Я помню шосты Усебеларускі народны сход у 2021 годзе. Гэту маштабную падзею я глядзеў па тэлевізары. Мне было гэта цікава як актыўнаму грамадзяніну. А цяпер я сам дэлегат УНС і нараўне з іншымі дэлегатамі буду прымаць важныя рашэнні для сваёй краіны", - дапоўніў малады чалавек.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выбраў 80 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Такое рашэнне прынята на 45-м з'ездзе грамадскага аб'яднання.-0-