Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 18:33

DDoS-атакі на беларускія інтэрнэт-рэсурсы прадаўжаюцца

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. DDoS-атакі на беларускія інтэрнэт-рэсурсы прадаўжаюцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты (CERT.BY), паведамляе БЕЛТА.

Хваля DDoS-атак на інтэрнэт-рэсурсы сеткі BY-NET была зафіксавана напярэдадні. "Сёння на працягу дня атакі прадаўжаюцца. У асноўным іх аб'ектам становяцца сайты дзяржаўных органаў і арганізацый", - адзначылі ў CERT.BY.

"За мінулы перыяд фіксаваліся розныя тыпы флуду (атакі, накіраваныя на перапаўненне канала сувязі, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне моцнага патоку запросаў (пакетаў даных), які зойме сабой усю выдзеленую рэсурсу-ахвяры паласу трафіка). Таксама прысутнічалі ўздзеянні змешанага тыпу - флуд плюс атакі, накіраваныя на вычарпанне рэсурсу сервера", - дадалі ў цэнтры.

Сумарная магутнасць некаторых атак перавышала 200 Гбіт/с. "Усе яны былі паспяхова адбіты ахоўнымі тэхнічнымі рашэннямі (Anti-DDoS) правайдараў", - падкрэслілі ў CERT.BY.

Асабліва шмат атак было на сайт ЦВК. Яны ажыццяўляліся 9 жніўня ў 19.41 і 23.20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі