24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы з навальніцамі і да плюс 29 градусаў будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, па захадзе рэспублікі захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах - моцныя дажджы. Раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы, днём слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём складзе плюс 23-29 градусаў.-0-