Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2020, 12:24

Дажджы з навальніцамі і да +22°С чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы з навальніцамі і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16-22 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі