Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2024, 12:52

Дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 29 мая

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 29 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ўначы будзе невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах па поўначы згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, а пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, а ўдзень - 24-29 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі