5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаго чакаць беларусам ад няўстойлівага надвор'я ў бліжэйшыя дні, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Цяпер у Беларусі захоўваецца ўмерана цёплае надвор'е з дадатнай анамаліяй 1-4 градусы. У бліжэйшыя суткі, у пятніцу, 6 снежня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць перыферыя антыцыклону, з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Таму чакаецца воблачнае надвор'е. Месцамі пройдзе невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёдныя з'явы. Пры гэтым з паступленнем больш халаднаватай паветранай масы тэмпература паветра крыху панізіцца і ўвойдзе ў рамкі клімату. Мінімальныя значэнні апынуцца ў межах ад нуля да мінус 6 градусаў, дзённыя максімумы складуць ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Але ўжо ў суботу слупкі тэрмометраў зноў пачнуць імкнуцца ўверх. Прычынай пацяплення стануць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Разам з павышэннем тэмпературнага фону яны прынясуць ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу", - расказалі ў Белгідрамеце.
У суботу, 7 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, раніцай і днём з дажджом). У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень - ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.
У нядзелю, 8 снежня, часам будуць ісці ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.
Няўстойлівае з ападкамі надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пачатку наступнага рабочага тыдня. У панядзелак, 9 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём - ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У аўторак і сераду, 10-11 снежня, месцамі, пераважна па поўдні краіны, пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, 11 снежня пры праясненнях - да 8 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.-0-