Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2024, 19:20

Дажджы, вецер і тэмпература не вышэй за +26°С. Сіноптыкі пра надвор'е ў выхадныя

Фота з архіва
Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў, дажджы з навальніцамі і туманы прагназуюцца ў Беларусі 9-14 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У малаградыентным полі паніжанага атмасфернага ціску ў Беларусі ўсталявалася па-летняму няўстойлівае з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі надвор'е. Пры гэтым калі ў пятніцу будзе яшчэ цёпла (плюс 22-28 градусаў), то ў гэтыя выхадныя тэмпература паветра не паднімецца вышэй за плюс 17-25 градусаў. Дыскамфорту будзе дабаўляць моцны парывісты вецер", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 9 жніўня, ноччу месцамі па захадзе, раніцай і днём па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-15 градусаў, а па захадзе - да плюс 17 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 22-28 градусаў.

У суботу, 10 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У дзённы час у некаторых раёнах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу дасягне плюс 12-18 градусаў, а днём - плюс 20-26.

У нядзелю, 11 жніўня, ноччу месцамі па паўночным захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ўдзень у некаторых раёнах чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу слупкі тэрмометра пакажуць плюс 8-14 градусаў, а днём - ад плюс 17 градусаў па поўначы да плюс 25 градусаў па паўднёвым захадзе.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у пачатку новага рабочага тыдня ў рэспубліцы будзе захоўвацца халаднаватае надвор'е, і толькі ў сераду, калі франтальныя раздзелы пакінуць межы нашай краіны і ў аблоках з'явяцца праясненні, тэмпературны фон пачне павышацца.

У панядзелак, 12 жніўня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, а ўдзень - ад плюс 18 да плюс 25 градусаў.

У аўторак, 13 жніўня, месцамі, у асноўным па паўночным усходзе рэспублікі, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Ноччу прагназуецца плюс 8-15 градусаў, а ўдзень - плюс 18-25 градусаў.

У сераду, 14 жніўня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Сіноптыкі ноччу абяцаюць плюс 8-15 градусаў, а днём - плюс 21-28 градусаў.

У Белгідрамеце папярэдзілі, што ноччу і раніцай на дарогах варта быць вельмі ўважлівымі як вадзіцелям, так і пешаходам, прадвеснікі надыходзячай восені - туманы - перыядычна будуць пагаршаць бачнасць да 500 м і менш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі