ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 16:16

Дажджы ў бліжэйшы час папоўняць запасы вільгаці ў глебе - Белгідрамет

Фота з архіва
Фота з архіва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час, папоўняць утрыманне глебавай вільгаці, плошчы з павышанымі вільгацезапасамі могуць пашырыцца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле апошніх даных назіранняў, яравыя збожжавыя культуры закаласіліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ідзе фарміраванне зярняўкі, у яравой пшаніцы ў паўночнай палавіне краіны адзначаецца красаванне. Пераважна па поўдні краіны ў яравога ячменю і аўса наступіла малочная спеласць, пачаўся наліў зерня.

Ураджай збожжавых культур на асноўных масівах фарміруецца пры добрай вільгацезабяспечанасці. У шэрагу раёнаў, у першую чаргу на цяжкіх глебах, запасы вільгаці павышаныя. Стан яравых збожжавых на большасці палёў ацэньваецца як добры. Аднак на паўночным захадзе Віцебскай вобласці з-за пераўвільгатнення глебы пачало жаўцець лісце. Асобныя метэастанцыі Гродзенскай і Мінскай абласцей адзначаюць паляганне пасеваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі