Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 14:08

Дажджы, туман і да +19°С абяцаюць сіноптыкі з 23 па 28 верасня

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман, кароткачасовыя дажджы і да плюс 19 градусаў абяцаюць сіноптыкі з 23 па 28 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Верасень не асабліва радуе жыхароў Беларусі асеннім цяплом. У краіне захоўваецца халаднаватае для гэтага часу надвор'е з тэмпературным фонам на 1-5 градусаў ніжэйшым, чым належыць па календары. Вось і фінал тыдня таксама чакаецца халаднаватым, пры гэтым без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 23 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў, удзень - 9-15 градусаў.

У суботу, 24 верасня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 8 градусаў, удзень - ад 10 да 16 градусаў.

Нядзеля, 25 верасня, чакаецца па-асенняму камфортнай: з ростам атмасфернага ціску істотных ападкаў па краіне не чакаецца, толькі ў начны і ранішні час у паўночна-усходніх рэгіёнах будуць адзначацца невялікія дажджы. У асобных раёнах краіны будзе туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў, а пры больш працяглых праясненнях месцамі па краіне ёсць верагоднасць замаразкаў ад 0 да 2 градусаў. У разгар дня паветра па краіне прагрэецца да 11-17 градусаў.

У пачатку рабочага тыдня ўлада над надвор'ем пяройдзе да атмасферных франтоў. Павялічыцца воблачнасць, а кароткачасовыя дажджы ўжо будуць адзначацца ў многіх раёнах краіны. Разам з тым густая воблачнасць будзе перашкаджаць начному ахаладжэнню.

У панядзелак, 26 верасня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 9 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў.

У аўторак, 27 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі зноў абяцаюць дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў, а па поўдні да 19 градусаў цяпла.

У сераду, 28 верасня, франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны, Беларусь апынецца пад уплывам няўстойлівай вільготнай паветранай масы. Месцамі па краіне будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы - 5-12 градусаў. У сярэдзіне дня слупкі тэрмометраў па краіне пакажуць плюс 11-18 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі