Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2024, 17:06

Дажджы, навальніцы і пацяпленне з сярэдзіны тыдня. Якое будзе надвор'е ў Беларусі з 23 па 28 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы, дажджы і пацяпленне з сярэдзіны тыдня прагназуюцца ў Беларусі з 23 па 28 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантолі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У апошні час балканскія цыкланічныя віхры сталі частымі гасцямі ў нас у Беларусі. Нягледзяы на сваё паўднёвае паходжанне, гэтыя цыклоны прыносяць у нашу краіну зімовыя з'явы надвор'я. Напоўненыя вільгаццю, яны перамяшчаюцца праз тэрыторыю нашай краіны, прадаўжаючы папаўняць скарбонку красавіцкіх ападкаў, а месцамі нават паспявае ўтварацца часовае снежнае покрыва", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 23 красавіка, уначы і раніцай у многіх раёнах выпадуць ападкі (дождж, па поўначы з мокрым снегам), днём месцамі па паўднёвым усходзе - невялікія кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах - слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 - мінус 3 градусы, месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, тэмпература паветра складзе плюс 1-5 градусаў. Удзень тэмпература будзе вагацца ад плюс 3 градусаў па паўночным захадзе да плюс 13 па паўднёвым усходзе.
 
У сераду, 24 красавіка, уначы месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег), днём на большай частцы тэрыторыі краіны - дажджы, а месцамі моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, пры навальніцах парывы ветру ўзмоцняцца да 15-18 м/с. Уначы чакаецца плюс 1-6 градусаў, месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі, прагназуюцца замаразкі 0 - мінус 3 градусы. Тэмпература паветра днём падымецца да плюс 8-15 градусаў.

У чацвер уплыў цыклону на тэрыторыю нашай краіны пачне слабець, таму дажджы прымуць кароткачасовы характар. Разам з тым у Беларусь пачне паступаць цёплае паветра з Балканскага паўвострава, і на сярэдзіну дня максімальныя значэнні тэмпературы паветра будуць у межах плюс 10-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе слупкі тэрмометраў перасягнуць 20-градусныя адзнакі.

У чацвер, 25 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. У асобных раёнах навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 4-11 градусаў, днём - плюс 10-17. Па паўднёвым усходзе будзе да плюс 21 градуса.

У пятніцу, 26 красавіка, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 1 да плюс 8 градусаў, месцамі будуць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём тэмпература дасягне плюс 8-13 градусаў, а ў асобных раёнах - да плюс 16 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у далейшым фон атмасфернага ціску пачне расці і верагоднасць лакальных дажджоў захаваецца толькі ў пятніцу і ўначы на суботу. Пры гэтым пры ўмове працяглых праясненняў і слабым ветры не выключана верагоднасць замаразкаў ад 0 да мінус 2 градусаў, пры гэтым дзённыя максімумы тэмператур у асноўным складуць плюс 10-15 градусаў, а ў паўднёвых раёнах дасягнуць плюс 18 градусаў.

У суботу, 27 красавіка, уначы па ўсходняй палавіне месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём пераважна будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-8 градусаў, месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём будзе плюс 10-15 градусаў, а па поўдні - да плюс 18.

У нядзелю, 28 красавіка, чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 1-7 градусаў, месцамі магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. У Беларусі прагназуецца паўсюднае пацяпленне: днём будзе плюс 13-20 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі