Сцяг Серада, 16 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2025, 13:16

Дажджы, навальніцы і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е 30 мая

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 30 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 7 да 13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17-23 градусы цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі