2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і моцны вецер прагназуюцца ў Беларусі 3 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 10 градусаў па захадзе да плюс 18 градусаў па ўсходзе. Днём тэмпература паветра павысіцца да плюс 19-24 градусаў.-0-