Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2024, 09:00

Дажджы, навальніцы і да +32°С чакаецца сёння ў Беларусі
 

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 ліпеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Дажджы прагназуюць на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі чакаюцца навальніцы. Днём у некаторых раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Пры навальніцах ён будзе парывістым, а днём месцамі па ўсходзе моцным парывістым.

Тэмпература паветра будзе ад плюс 18 градусаў па паўночным захадзе да плюс 32 градусаў па ўсходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі