Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2025, 06:45

Дажджы, навальніцы і да +25°С чакаецца сёння ў Беларусі 

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і да 25 градусаў цяпла чакаецца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер прагназуецца днём паўночна-заходні ўмераны, на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцнага ветру. 

Тэмпература паветра днём складзе 16-22 градусы цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 25.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі