28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і да плюс 23 градусаў прагназуецца ў Беларусі 29 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 29 мая, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах - моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 17-23 градусы цяпла.-0-