15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 15 лістапада прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць дажджы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, у асобных раёнах парывы могуць дасягаць да 14 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па поўдні - да плюс 8 градусаў. Да вечара па паўночнай палове чакаецца паніжэнне тэмпературы да 1-4 градусаў са знакам мінус.-0-
