Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 13:01

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Цыклон "Роланд", які тыдзень псаваў надвор'е ў Беларусі, паступова страчвае свае пазіцыі. Але гэта не значыць, што дажджы спыняцца. У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор'я на тэрыторыі нашай краіны будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, таму скарбонка ападкаў яшчэ папоўніцца", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 24 верасня, на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах яны будуць моцныя. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмоцніцца да моцнага парывістага. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 11. Удзень будзе 9-15 цяпла.

У суботу, 25 верасня, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 9-16 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 18.

У нядзелю, 26 верасня, месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 18.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, наступны тыдзень пачнецца з узмацнення ўплыву скандынаўскага антыцыклону. У такой сітуацыі воблакаў у небе стане менш, і верагоднасць ападкаў чакаецца невялікая. У панядзелак - сераду, 27-29 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, на глебе ў асобных раёнах магчымы замаразкі да мінус 2. Удзень будзе 7-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 16.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі