22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Месцамі, а раніцай і днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы, раніцай і днём па захадзе месцамі пройдуць моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а раніцай і днём месцамі па захадзе - да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 13-19 градусаў, днём - плюс 23-29.-0-