Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2020, 11:36

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 22 мая

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 22 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы месцамі магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 7-13 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі