Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2020, 11:52

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 20 мая

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і раніцай будзе пераважаць воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах па паўночным усходзе магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі - 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - 10-16 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі